Два чалавекі загінулі, яшчэ адзін паранены ў выніку выбуху гранаты ў Харкаве. Пра гэта паведамляе прэс-служба мясцовага упраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Паведамленне пра выбух паступіла ў суботу, 18 мая, а 23:42. Загінулым мужчынам было 36 і 38 гадоў.

Пацярпелага 35-гадовага мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі аскепкавымі раненнямі галавы і тулава. Яго стан ацанілі як здавальняючы.

Здарэнню дадуць ацэнку адпаведна КК Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0