Гэта сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Гэта сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.Арганізацыя вырашыла, што вылучыць на выбары свайго кандыдата. Паводле словаў Паўла Севярынца, цяпер у БХД ёсць тры кандыдаты, але прозвішчы двух астатніх пакуль не называюцца.
«Іншыя прэтэндэнты будуць названыя на ўстаноўчым з’ездзе, які пройдзе 28 лютага ў Мінску. Магу толькі сказаць, што гэта будзе сюрпрыз», — кажа П.Севярынец.
Аляксей Шэін кажа, што праблемай са зборам ста тысяч подпісаў быць не павінна. Разам з тым, сябры арганізацыі спадзяюцца, што атрымаецца выйсці на адзінага кандыдата ад правых сілаў. На гэты конт вядуцца перамовы з Рухам за Свабоду, Партыяй БНФ.
Аргкамітэтам БХД былі пададзеныя заяўкі, каб на з’езд было выдзеленае вялікае памяшканне — палацы МТЗ ці МАЗу, цэнтр IBB. Агулам у працы з’езду будуць прымаць удзел каля 200 дэлегатаў і 100 гасцей. Збіраюцца прыехаць партнёры арганізацыі з‑за мяжы. У выпадку адмовы на памяшканне сябры БХД гатовыя правесці з’езд на адной з цэнтральнай плошчаў сталіцы.
Сябры аргкамітэту не хаваюць, што рашэнне падаваць дакументы на рэгістрацыю прынятыя з улікам той палітыкі лібералізацыі, якая праводзіцца ўладамі апошнім часам.
Задачай арганізацыі Севярынец называе — «імкненне пабудаваць вядучую палітычную сілу краіны». У шэрагі арганізацыі ўжо згадзіліся ўвайсці былыя палітвязні — Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Андрэй Кім.Павал Севярынец падкрэслівае, што зараз гаворка вядзецца не пра стварэнне Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, а пра адраджэнне. Сённяшняя партыя працягвае традыцыі БХД, што дзейнічала ў 1920‑ыя гады ў Заходняй Беларусі.
Каментары