прысвечанага тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.).
Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» выдаў другі нумар альманаха «Druvis», які прысвечаны тысячагоддзю першай пісьмовай згадкі Літвы (1009 г.), а таксама дваццацігоддзю дзейнасці Цэнтра.
У гэтым нумары альманаху чытачы знойдуць грунтоўныя артыкулы пра паходжанне назвы Літва, беларуска‑літоўскія паралелі ў абсягу міфалогіі і традыцыйнай культуры, тутэйшую дударскую традыцыю, міфалагічную семантыку герба «Пагоня», узроўні ідэнтычнасці шляхты ВКЛ, гісторыю літоўскай манархіі ды шмат іншага. Бадай усе матэрыялы – унікальныя, адкрыўчыя, напісаныя адмыслоўцамі ў сваіх галінах веды. Яшчэ адна адметнасць гэтага нумара – досыць вялікая прысутнасць літоўскіх аўтараў, якія напісалі свае тэксты спецыяльна для беларускай аўдыторыі дзеля пачтаку прыязнага, узаемакарыснага дыялогу прадстаўнікоў нацыянальных гістрыяграфій і усіх тых, хто цікавіцца міфалогіяй ды мінуўшчынай нашага Краю.
Прэзентацыя альманаха пройдзе ў суботу, 24 студзеня ў менскім Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Пачатак у 18.00.
У часе прэзентацыі адбудуцца размовы з рэдакцыяй і аўтарамі альманаху, а таксама выступ гурту рытуальнага фальклору ESSA. Там жа можна будзе набыць выданне па рэдакцыйнай цане.