Сяргей Спарыш, генеральны сакратар незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч, сышоў з пасады. Пра гэта ён абвесціў у сваім фэйсбуку.

Спарыш адрэагаваў на скандал вакол свайго выказвання пасля забойства даішніка ў Магілёве.

Чытайце. Паплечнік Статкевіча Спарыш саркастычна пра забойства даішніка: «Трагедыя стагоддзя. Забілі «мусара»

«Маё выказванне было выкарыстана гэбнёй для інфармацыйнай кампаніі супраць партыі і яе лідара … Я прыняў рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы генеральнага сакратара Народнай Грамады. Застаюся сябрам партыі і гатовы выконваць яе даручэнні», — патлумачыў Спарыш.

Мікола Статкевіч у каментары «Радыё Свабода» тлумачыў, што папярэдняя «жорсткая размова ў прыватным парадку» са Спарышам, а наперадзе таго чакае і размова на партыйным узроўні.

Чытайце. Былы сябар пралукашэнкаўскай Кампартыі стаў «генеральным сакратаром» руху Статкевіча. Хто такі Сяргей Спарыш?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0