фота-Reuters

фота-Reuters

Калі свет чакае прысягі 44-га прэзідэнта ЗША, Барака Абамы, якая мае адбыцца 20 студзеня ля падножжа пагорку Капітолію ў Вашынгтон, у той жа час афіцыйная старонка канструктара Lego ўжо зладзіла сваю версію інаўгурацыі пры дапамозе цацачных персанажаў і кубікаў.

У кампазіцыі выкарыстана больш за тысячу чалавечкаў, і сярод іх адмыслова выштукаваныя фігуркі, якія ўвасабляюць пару Абама і іх сямейнікаў, віцэ-прэзідэнта, будучую дзяржсакратарку Хілары Клінтан і яе мужа Біла, а таксама сыходзячага кіраўніка ЗША Джорджа Буша і нават папулярную тэлевядучую Опру Уінфры. «Паколькі наш сайт мае на мэце выхоўваць дзетак, дык мы падумалі, што гэта будзе добра распавесці ім пра амерыканскі ўрад і зрабіць гэта пры дапамозе рэчаў, якія яны зразумеюць», — зазначыла прэсавая сакратарка сайту Джулі Астрэд.

Тысяча кубікаў пайшло на пабудову самаго пагорка Капітолія. Але «Лега» ня першыя, хто звярнуўся да тэмы мастацкага ўвасаблення новага прэзідэнта: ягоная фігура ужо была выстаўленая ў музэі воскавых постацяў Мадам Цюсо.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?