posterСтылягі (Стиляги)
Расея, 2008, каляровы, 120 хв.
Рэжысёр: Валер Тадароўскі
Ролі выконваюць: Антон Шагін, Аксана Акіншына, Максім Мацьвееў, Яўгенія Брык, Сяргей Гармаш
Жанр: М’юзыкал
Адзнака: 7,5 (з 10)

Масква, сярэдзіна 50-ых гадоў. Камсамолец Мэлс, які ладзіць аблавы на стылягаў, сам падпадае пад уплыў “варожай ідэалогіі”, зачараваны прыгажуняй Палінай (Аксана Акіншына). І цяпер былы камсамолец носіць стракатыя гарнітуры і таньчыць пад заходнюю музыку.

Карціна Валера Тадароўскага – яскравае і стылёвае відовішча. Праз асфальт сталінскай эстэтыкі (здымкі праходзілі ў Менску) – прабіваюцца нястрыманыя парасткі – зялёныя, бэзавыя, пунсова-вішнёвыя, каб разбурыць аднастайную шэрасць.

Тадароўскі скарыстаў песні 80-ых – і камсамольцы змрочна спяваюць пра “скутых адным ланцугом”, камунальныя суседзі бадзёра танчаць з рондалямі, а герой па-майстэрску асвойвае саксафон.

Экран выбухае святам свабоды. І як колішнія стылягі былі першым знакам распаду сталёвага камунізму, так і стужка Тадароўскага абяцае канец пуцінскае эпохі.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?