president.gov.ua
Датэрміновыя выбары ва ўкраінскі парламент меркавана адбудуцца 21 ліпеня.
Пра гэта на выхадзе з адміністрацыі прэзідэнта Украіны па выніках кансультацый з новым кіраўніком Украіны Уладзімірам Зяленскім заявіў народны дэпутат, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко, перадае РБК.
У кансультацыях, паводле яго слоў, прымалі ўдзел усе лідары украінскіх партый. Віцэ-спікер Рады Ірына Герашчанка, каментуючы гэта, таксама заўважыла, што Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць» выбараў не баіцца.