Беларускаму боку неабходны яшчэ месяц для канчатковага вызначэння памеру шкоды, нанесенай у выніку паставак няякаснай нафты з Расіі.

Пра гэта заявіў журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, піша БелТА.

«Сёння рана казаць пра нейкія канкрэтныя лічбы. Таму што ўся шкода яшчэ не аблічана беларускім бокам. Гэта доўгі працэс. Мы разлічваем, што для канчатковага вызначэння шкоды будзе неабходны яшчэ адзін месяц», — заявіў Сяргей Румас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0