Я ўжо нават магу прызнацца, што я - сеціваманка... Трэба хутчэй пазбавіцца ад гэтай звычкі, але я не пра гэта.

На шматлікіх сайтах можна аўтаматычна перакласці старонку, на якую хочаш мову, але зусім не часта на беларускую.
Я ў асноўным не звяртаю ўвагі, калі гэта датычыцца «нашых» сайтаў (чаго ад нашых чакаць?), але калі справа ідзе аб міжнародным сайце, тут ужо крыўда бярэ...

Гонар адказвае новым знаёмцам з усяго свету, што родная мова — беларуская. Але розум у гэты час пратэстуе: мы ж ёй карыстаемся толькі ў «святочных» выпадках! І вось некалькі дзён таму мой новы знаёмы (фін па нацыянальнасці) выказаў жаданне на ангельскай мове, што хоча размаўляць па-беларуску! Ён папрасіў у мяне адрас онлайн-перакладчыка. Уся справа ў тым, што дагэтуль яго ўразілі мае камэнтары на фінскай мове. Пачала я шукаць у тым перакладчыку беларускую мову і, зразумела, што не знайшла... І так мне сорамна стала! Пачала шукаць у сеціве і знайшла адзін, але і той са мной «размаўляць» не жадаў. Я так і папярэдзіла майго знаёмага, што можа яно і не будзе працаваць як трэба, але ён згадзіўся правесці выпрабаванні ў вольны час.

Няўжо не існуе на прасторах сеціва перакладчыкаў на беларускую мову, акрамя аднаго няўдалага ангельска-беларускага?
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?