Няшчасны выпадак здарыўся яшчэ 5 мая. Канфлікт паміж 25-гадовым і 52-гадовым мужчынамі, якія з'яўляюцца суседзямі, адбыўся з-за курэння на лесвічнай пляцоўцы. Маладому чалавеку не спадабаўся пах дыму ў пад'ездзе і ўласнай кватэры і ён вырашыў зрабіць заўвагу свайму апаненту, піша progomel.by

Слова за слова - і выбухнуў скандал, а затым адбылася бойка паміж мужчынамі. У нейкі момант хлопец кулаком ударыў свайго суседа, а затым штурхнуў. У выніку падзення старэйшы стукнуўся галавой аб прыступкі. З чэрапна-мазгавой траўмай 52-гадовыбыў шпіталізаваны, аднак ад атрыманых траўмаў памёр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0