marca.es

marca.es

«Футбольныя стадыёны — не самыя гасцінныя месцы для гамасэксуалістаў. Бывае, што спяваюць гамафобныя песні. У нашы дні гэта непрымальна. Гэта агрэсія, якая тычыцца ўсіх нас.

Я думаю, што патрабуецца шмат мужнасці, каб здзейсніць камінг-аўт. Трэба быць сапраўды добрым сябрам, каб партнёр па камандзе адчуваў сябе дастаткова ўпэўнена, каб распавесці пра такое. Такую ўпэўненасць цяжка здабыць.

Калі гей-футбаліст захоча здзейсніць камінг-аўт, можа, не ўсе футбалісты зборнай Францыі будуць на яго баку, але я буду.

Трэба пра гэта гаварыць, трэба паўтараць, што гамафобія — гэта не меркаванне, а злачынства.

І зараз, калі гулец вымавіць гамафобныя абразы на полі, думаю, я спыню матч. Сітуацыя павінна змяніцца.

Футбол — прыгожы від спорту. Мы не можам мірыцца з гамафобным іміджам гульні».

Галоўная зорка французскага футбола пакідае клуб, якому аддаў пяць гадоў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0