Прадстаўніца Беларусі Зена заняла на конкурсе «Еўрабачанне» 24-е месца, а не 25-е, паведаміў Еўрапейскі вяшчальны саюз. Як высветлілася, пры падліку вынікаў дапусцілі памылку.
«Еўрапейскі вяшчальны саюз можа пацвердзіць, кіруючыся стандартнай практыкай праверкі, мы выявілі, што з-за чалавечай памылкі быў выкарыстаны няправільны агрэгаваны вынік. Гэта не паўплывала на падлік балаў, атрыманых у выніку тэлегаласавання ў 41 краіне-ўдзельніцы, і агульны пераможца і найлепшыя 4 песні конкурсу засталіся без зменаў», — гаворыцца ў паведамленні.
Германія ў сваю чаргу апусцілася на 25-е месца.