ГУУС Мінгарвыканкама настойвае на будаўніцтве падземнага пераходу пры рэканструкцыі плошчы Бангалор.
Пра гэта паведаміў сёння начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.
«Цяпер завяршаецца распрацоўка праекта будучай рэканструцыі, але ёсць некалькі рашэнняў і шэрак нестыковак», ‑ сказаў Л.Фармагей.
У прыватнасці, сталічная міліцыя настойвае на будаўніцтве падземнага пераходу пры будаўніцтве плошчы Бангалор, але гэтае рашэнне яшчэ не прынята.
«Мы звярнуліся да мэра з лістом пра неабходнасць перагляду рэканструкцыі», — адзначыў начальнік ГУУС.