У інтэрнэце з'явіўся новы трэйлер дзявятага фільма Квенціна Таранціна «Аднойчы ў Галівудзе». Карціна расказвае гісторыю акцёра, які на хвалі папулярнасці спрабуе трапіць разам са сваім дублёрам у свет кінаіндустрыі. У галоўных ролях — Леанарда Дзі Капрыа і Брэд Піт.

Фільм быў прэзентаваны ў Канах, прэм'ера ў Беларусі 9 жніўня.

У кіно таксама зняліся Дакота Фанінг, Аль Пачына, Марго Робі

Дзеянне «Аднойчы ў Галівудзе» адбываецца ў 1969 годзе. У цэнтры сюжэту знаходзяцца тэлевізійны акцёр Рык Далтан (Леанарда Дзі Капрыа) і яго дублёр Кліф Бут (Брэд Піт), якія спрабуюць патрапіць на кінаэкраны. Далтан і Бут — суседзі актрысы Шэран Тэйт. У ноч на 9 жніўня 1969 года Тэйт і яшчэ некалькі чалавек, якія знаходзіліся ў яе доме, былі забітыя членамі секты Чарльза Мэнсана.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру