Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 22 мая ў пасёлку Крынічны, паведамляе Следчы камітэт.

У момант здарэння ў кватэры знаходзілася ўся сям'я. Хлопчык, калі застаўся адзін у пакоі, забраўся на падаконнік і адчыніў акно. Хлопчык абапёрся на маскітную сетку і выпаў з трэцяга паверху. Пад вокнамі кватэры растуць дэкаратыўныя хмызнякі, і гэта, магчыма, змякчыла ўдар ад падзення. Дзіця ў цяжкім стане адвезлі ў рэанімацыю.

Хлопчык выхоўваецца ў шматдзетнай шчаслівай сям'і. Акрамя яго ў сям'і ёсць яшчэ двое дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Сям'я ніколі не была на ўліку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0