Кампанія SpaceX ажыццявіла 24 мая запуск ракеты-носьбіта Falcon 9 з 60 спадарожнікамі ў рамах сваёй праграмы глабальнага шырокапалоснага інтэрнэту Starlink.

Як паведамляецца ў твітары SpaceX, усе спадарожнікі былі паспяхова разгорнутыя. Заснавальнік SpaceX Ілан Маск паведаміў, што ўсе касмічныя апараты знаходзяцца анлайн.

Ракета Falcon 9 даставіла на арбіту груз агульнай масай 18,5 тоны. Гэта самая вялікая маса грузу для ракет гэтай мадэлі.

У 2018 годзе SpaceX вывела на арбіту два прататыпы спадарожнікаў, якія ўдзельнічаюць у праграме Starlink

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?