Праваслаўны хрэсны ход у гонар Дня памяці святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пачаўся ў Мінску, паведамляюць Мінск-навіны.
— Традыцыйна ў Дзень славянскага пісьменства і культуры вернікі пройдуць да памятнага знака на Мінскім замчышчы, — распавёў протаіерэй Андрэй Волкаў.
Вернікі адправіліся адразу ад двух сталічных сабораў — Свята-Духава кафедральнага і Свята-Петра-Паўлаўскага — і сустрэнуцца ля памятнага знака, усталяванага ў гонар асветнікаў і стваральнікаў стараславянскай азбукі Мяфодзія і Кірыла
