У 2008 годзе ў Мінску быў зарэгістраваны 331 факт угону і 123 факты крадзяжу аўтатранспартных сродкаў
. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 20 студзеня паведаміў начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Леанід Фармагей. Гэты больш, чым у 2007 годзе.

Як зазначыў Л.Фармагей, рост такіх злачынстваў адбыўся ў выніку замахаў на іх учыненне.

Знойдзена і вернута ўладальнікам 393 аўтамашыны, устаноўлены падазроныя ва ўчыненні 225 угонаў і 52 крадзяжоў аўтатранспарту.

Часцей за ўсё аб’ектамі злачынстваў у горадзе былі аўтамашыны «ВАЗ» (170), «Опель» (34), «Масквіч» (32) і «Фольксваген» (30). У асноўным старых мадэляў. Такое становішча начальнік ГУУС патлумачыў тым, што такія машыны крадуць альбо для таго, каб некуды даехаць, альбо каб разабраць на запчасткі.

У большасці выпадкаў крадзяжы і ўгоны аўтатранспарту учыняліся ноччу з дрэнна асветленых тэрыторый, якія не ахоўваюцца. Толькі дзве машыны ўкрадзены з гаражоў.

У большасці выпадкаў украдзеныя аўтамабілі былі знойдзены на працягу дзяжурных сутак, а 157 машын наогул не з’язджалі з месца здарэння (спробы ўгону).

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0