Форвард футбольнай зборнай Беларусі Віталь Кутузаў пакінуў «Парму», што выступае ў Серыі B італьянскага чэмпіянату,

і перабраўся ў клуб «Бары» з аднайменнага гораду на Адрыятычным моры (на абцасе італьянскага боціка).

Пра гэта паведамляе сайт клуба.

***

"Бары" таксама выступае ў Серыі В.

Клуб у мінулым годзе адсвяткаваў 100-годдзе. Апошні раз у "серыі А" гуляў у 1996-1997 гг. У мінулым сезоне ў Серыі В заняў 11-е месца.

Сёлета "Бары" ідзе на другім месцы (37 пунктаў), што дае пуцёўку ў Серыю А.

***

"Бары" адстае ад "Ліворна", што ідзе першым, толькі на адзін пункт.

За «Бары» у свой час гулялі такія фігуры сусветнага футболу, як Нікола Вентола, Джанлука Дзамброта, Антоніё Касана, Роберт Ярні, Званімір Бобан.

Эмблема клуба – певень, мянушкі – кураняты.

Наступны матч -- 22 студзеня супраць "Трэсціны".

Відаць, можна віншаваць Віталя. За "Парму" ён амаль не гуляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?