Грамадскі актывіст, маладафронтавец Зміцер Дашкевіч у пятніцу 24 мая трымае варту ля рэстарана «Паедзем, паядзім» у Курапатах.

Зміцер Дашкевіч (на пярэднім плане) усталёўвае крыж у Курапатах. Фота svaboda.org.

Зміцер Дашкевіч (на пярэднім плане) усталёўвае крыж у Курапатах. Фота svaboda.org.

Ён не бачыў, калі Лукашэнка прыязджаў у Курапаты. Кіраўнік Беларусі даў загад высадзіць туі па пераметры ўрочышча.

«На жаль, нічога новага мы не пачулі. Дзяржава працягвае сваю палітыку, каб схаваць Курапаты з вачэй. Усе гэтыя туі, платы накіраваныя на тое, каб нікога не пускаць у Курапаты. Але тое, што Курапаты ўжо тры гады не сыходзяць з топ-навін недзяржаўных СМІ пра нешта ды кажа. Чаму так адбываецца? Думаю, неба нешта хоча нам сказаць праз гэтае месца», — сказаў Зміцер Дашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?