Берасцеец з кастрычніка 2012 года па май 2018 ашуканскім шляхам завалодваў грашыма 90 чалавек, паведамляе СК. Ён абяцаў выканаць розныя працы.

Ён наймаўся добраўпарадкоўваць прыдамавыя тэрыторыі, укладваць тратуарную плітку, вывозіць смецце, усталёўваць міжпакаёвыя дзверы, аказваць іншыя паслугі. У некаторых выпадках мужчына пачынаў працу, але пасля атрымання грошай спыняў яе. Мужчына незаконна завалодаў 120 тысячамі рублёў.

Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваны па ч.ч.1, 2, 3 арт.209 КК (махлярства). Яго ўзялі пад варту. Шкоду мужчына часткова кампенсаваў. На ягоную маёмасць наклалі арышт. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0