У Дзятлаўскім раёне 22-гадовы хлопец сабраўся з’ездзіць у райцэнтр. Для гэтага ён пабіў знаёмага і забраў яго аўтамабіль, паведамляе абласная міліцыя.

Усё адбылося ў вёсцы Дзянісава ў мясцовым інтэрнаце ў ноч з 22 на 23 мая. Малады чалавек зайшоў да 20-гадовага суседа, прасіў машыну, каб з’ездзіць па справах. Калі гаспадар машыны адмовіў, хлопец двойчы стукнуў яго кулаком у твар, забраў са стала ключы ад «капейкі» і з’ехаў.

Як пазней высветлілася, падазраваны паехаў у Дзятлава. Яго затрымалі ўжо раніцай, калі прыехаў на скрадзенай машыне пад мясцовы гіпермаркет. Крама знаходзіцца проста насупраць мясцовага аддзялення міліцыі.

Завялі крымінальную справу па артыкуле «Угон», раней хлопец прыцягваўся да адказнасці за крадзеж, злоўжывае спіртным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0