У сацсетках з'яўляюцца шматлікія фота і відэа дажджу. Гараджане Полацка і Наваполацка здымаюць лівень і выкладваюць матэрыялы ў свае інстаграм-акаўнты. З-за надвор'я на некаторых дарогах праблемы з рухам. Паглядзіце, як жыхары горада спраўляюцца з непагаддзю.

«Плошчу Будаўнікоў амаль цалкам затапіла. Узровень вады так падняўся, што бардзюры не відаць», — кажуць жыхары горада. Некаторыя аўтамабілі заглухлі і не змаглі пераадолець водную перашкоду, а некаторыя, парушаючы ПДР, ехалі проста па пешаходнай дарожцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?