У Гомелі праходзіў фінал Кубка Беларусі па гандболе сярод жанчын.

Пра тое, як праходзіў матч, у сваім фэйсбуку распавёў карыстальнік Аляксей Шаршнёў. Паводле яго слоў, у арганізацыі было шмат пазітыва: вялікая колькасць заўзятараў і падтрымка каманды, грамадскае харчаванне, актыўная фотасесія гандбалістак з заўзятарамі, адэкватны АМАП.

А вось да негатыва гамяльчук аднёс тое, што месцы для сядзення на гульні ў асноўным занялі школьнікі, якіх «сагналі» на матч для масавасці. Гэта прывяло да таго, што людзі, якія набылі квіткі (школьнікі наведалі гульню бясплатна), засталіся без месцаў і ім прыйшлося стаяць. Шмат хто сышоў пасля першага перыяду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0