Моцныя дажджы Маладзечна перажывае з цяжкасцю. Гэта заўсёды выпрабаванне для гарадскіх вуліц, у першую чаргу — для Вялікага Гасцінца, піша «Рэгіянальная газета».

Відавочцы кажуць, што месцамі машыны былі напалову ў вадзе, плавалі нумары.

Дождж шкодзіў аўтамабілі, многія глохлі. Адзін кіроўца не даў рады кіраванню і кінуў машыну проста на сустрэчцы з уключанай аварыйкай. Магчыма, яе так аднесла патокам вады.

Праблема з недахопам аб’ёму ліўневак існуе ў Маладзечне шмат год. Кожны раз моцны дождж пераўтварае горад у Венецыю і моцна шкодзіць машыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0