Трагедыя адбылася 26 мая, прыблізна каля 20-ці гадзін вечара, паведамляюць Моцныя навіны.
63-гадовы пацыент закрытага аддзялення Гомельскай туббальніцы, зваліўся з чацвёртага паверха і разбіўся насмерць.
Хворы спрабаваў пакінуць корпус, абмінаючы дзверы, спускаючыся праз акно па імправізаваным канаце, які сам жа і зрабіў з бальнічных прасцін.
Прыстасаванне не вытрымала вагі дарослага чалавека, мужчына зваліўся і загінуў.
Гомельскі гарадскі аддзел СК праводзіць праверку.