Учора ў Гродне ў 10.15 каля крамы «Еўраопт» на праспекце Янкі Купалы кіроўца наехаў на чалавека з парушэннем зроку. Ён перабягаў дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сігнал святлафора, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Высвятляюць асобу кіроўцы і рэгістрацыйныя знакі аўто. Наехаў на пешахода легкавік серабрыстага колеру (як мяркуецца, «Дачыа Логан» або «Рэно Логан»). Просьба да відавочцаў патэлефанаваць па нумары 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0