Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі здзейсніў першую рабочую паездку ў раён правядзення аперацыі Аб'яднаных сілаў у Луганскай вобласці.

Зяленскі наведаў украінскіх вайскоўцаў у Станіцы Луганскай і Шчасці.

«У Станіцы Луганскай прэзідэнт пабываў на перадавой, у прыватнасці на пасту назірання і ў бліндажах. Найбліжэйшая пазіцыя суперніка — 400 метраў», — гаворыцца ў паведамленні.

Падчас візіту на перадавую Зяленскі распытаў байцоў пра бытавыя умовы, харчаванне, забеспячэнне тэхнікай, жыллём і сацыяльным пакетам, укамплектаванне падраздзяленняў.

Паводле паведамлення, прэзідэнт застаўся незадаволены бытавымі ўмовамі на лініі фронту.

«Умовы для вайскоўцаў, якія абараняюць Украіну, павінны быць нармальныя», — сказаў Зяленскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0