У канцы мінулага тыдня ў раёне слуцкай запраўкі, якую ў народзе называюць «Пегас», падчас будаўнічых работ рабочыя знайшлі некалькі артылерыйскіх снарадаў, вырабленых у 80-х гадах мінулага стагоддзя, а таксама сотні патронаў. Яны былі халастыя, але з порахам у гільзах.
У гэтай частцы Слуцка былі ваенныя гарадкі, якія ў 90-я гады былі расфармаваныя. Імаверна, знойдзеныя боепрыпасы — частка спадчыны гэтых воінскіх часцей.
Усе снарады і патроны былі вывезены групай размініравання і абясшкоджаныя.
Фотаздымкі даслаў чытач.