У расійскім пасольстве ў Мінску першым сакратаром працуе Андрэй Клінцэвіч — сын расійскага палітыка Франца Клінцэвіча. З нядаўняга часу Андрэй Клінцэвіч пазначаны як в.а. кіраўніка прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.

Андрэй Клінцэвіч.

Андрэй Клінцэвіч.

Франц Клінцэвіч нарадзіўся ў Ашмянах (Гродзенская вобласць), але за час службы на тэрыторыі Расіі адчуў сябе рускім.

Франц Клінцэвіч служыў у Афганістане і пасля ўзначаліў адзін з ветэранскіх саюзаў. У расійскім парламенце ён засядаў з 1999 да 2015 гг., прычым аднойчы балатаваўся ад Чачні. Затым з'яўляўся членам Савета Федэрацыі ад Смаленскай вобласці.

Франц Клінцэвіч служыў у Афганістане і пасля ўзначаліў адзін з ветэранскіх саюзаў. У расійскім парламенце ён засядаў з 1999 да 2015 гг., прычым аднойчы балатаваўся ад Чачні. Затым з'яўляўся членам Савета Федэрацыі ад Смаленскай вобласці.

Сын Франца, Андрэй, таксама пачынаў вайсковую кар'еру, як і бацька, служыў у дэсанце.

З-за траўмы спіны сышоў са службы, але, здаецца, не канчаткова: украінскія СМІ не раз згадвалі яго ў негатыўным кантэксце і адзначалі частыя візіты на акупаваную тэрыторыю Крыма і на Данбас.

Андрэй Клінцэвіч трапіў у базу «Міратворца» як асоба, датычная да злачынстваў на тэрыторыі Украіны.

З рук Пуціна ён атрымаў грамату як чалавек, які асабліва адзначыўся падчас крымскай кампаніі.

Апошнія гады Клінцэвіч-малодшы працаваў разам з Міхаілам Бабічам у апараце прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Прыволжскай федэральнай акрузе.

Непасрэдна да прыезду ў Беларусь Андрэй Клінцэвіч займаўся куратарствам «ваенна-патрыятычных клубаў «Адзінай Расіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0