Новы пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што на новай пасадзе будзе актыўна займацца работай па пашырэнні сувязей Расіі і Беларусі, піша БелТА

«Задача адна - максімальна забяспечыць садзейнічанне той вялікай рабоце, якая вядзецца нацыянальнымі лідарамі па ўмацаванні, пашырэнні палітры сувязей паміж Расіяй і Беларуссю, паміж нашымі рэгіёнамі», - сказаў Дзмітрый Мезенцаў журналістам.

Сёння Савет Федэрацыі РФ датэрмінова спыніў паўнамоцтвы Дзмітрыя Мезенцава ў сувязі з яго назначэннем на пасаду пасла Расіі ў Беларусі. Раней ён паведаміў журналістам, што адправіцца ў Мінск 2 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0