На складзе аднаго з камбінатаў школьнага харчавання ў Лідзе падчас праверкі выяўлены цукеркі з кішэчнай палачкай. Рэалізоўваць цукеркі планавалася ў школьных сталоўках. 

Цукеркі паступілі з Расійскай Федэрацыі, а вось канкрэтна з якой фабрыкі і з якога гораду «Обыкновенное чудо» прыехала ў Ліду не паведамляецца. Інспектар аддзела дзяржнагляду Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту ў горадзе Ліда Алена Грос патлумачыла «Народнай волі», што такую інфармацыю яны не выдаюць.

Спадарыня Грос паведаміла «Народнай волі», што па выніках праверкі выдадзена прадпісанне аб забароне рэалізацыі небяспечных цукерак, а таксама аб забароне ўвозу іх на тэрыторыю Беларусі. Дадзеная прадукцыя занесена ў Рэестр небяспечнай прадукцыі, які публікуецца на сайце Дзяржстандарту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0