Аляксандр Лукашэнка пазнаёміў першага прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева з работніцай службы дзелавога пратакола Дар'яй Шманай перад пасяджэннем Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Нур-Султане, паведамляе Life.ru.

— Пацалуй! Ну што ты?! — з усмешкай звярнуўся Лукашэнка да Назарбаева.

Той, зрэшты, такую прапанову не прыняў. З ветлівасці ён задаў нейкае пытанне Шманай, і тая сцвярджальна адказала яму з усмешкай.

***

Дар'я Шманай — пераможца конкурсу «Каралева Вясна — 2013». Яна адвучылася ў БДЭУ і ўладкавалася ў службу дзелавога пратакола пры Адміністрацыі прэзідэнта. Шманай сябруе з Наталляй Эйсмант, яны часцяком выстаўляюць у інстаграм сумесныя здымкі.

Чытайце таксама: Расійскія СМІ звярнулі ўвагу на кароткую спадніцу маладой памочніцы Лукашэнкі

Дар'я Шманай з загадкавым чорным партфелем на Усебеларускім сходзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0