Лідары краін Еўразійскага эканамічнага саюза падпісалі больш за 20 дакументаў па выніках саміту ў Нур-Султане, піша БелТА

У прыватнасці, быў прыняты шэраг рашэнняў аб асобных аспектах падпісання пагаднення аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, што перамяшчаюцца праз мытныя граніцы ЕАЭС і Кітая, пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Сербіяй. Акрамя таго, былі ўнесены папраўкі ў Дагавор аб ЕАЭС у частцы фарміравання агульнага электраэнергетычнага рынку, а таксама дадзена даручэнне аб нарматывах размеркавання ўвазных мытных пошлін паміж бюджэтамі краін «пяцёркі».

Лідары ўхвалілі асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі краін ЕАЭС на 2019-2020 гады.

Таксама было падпісана пагадненне аб механізме прасочвальнасці тавараў, увезеных на мытную тэрыторыю ЕАЭС, і шэраг іншых дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0