Два чалавекі загінулі ў аварыі, якая адбылася днём 29 мая на сталічнай вуліцы Сяліцкага, паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ.

Фота: ДАІ.

Аўтамабіль BMW ехаў па вуліцы Сяліцкага з боку Партызанскага праспекта ў напрамку вуліцы Бачылы і сутыкнуўся з фургонам Iveco, які стаяў у першай паласе. Пасля гэтага легкавік урэзаўся яшчэ і ў прыпаркаваны Volkswagen.

У выніку аварыі загінулі два пасажыры BMW — хлопец і дзяўчына. Кіроўца і яшчэ адзін пасажыр з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваны.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0