Былы прэзідэнт Грузіі і экс-губернатар Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі, якому напярэдадні вярнулі ўкраінскае грамадзянства, вярнуўся ва Украіну.

Самалёт з ім на борце прызямліўся ў кіеўскім аэрапорце «Барыспаль», прыбыўшы з Варшавы. Тут яго сустрэлі журналісты, паплечнікі па партыі «Рух новых сіл» і проста прыхільнікі. Хтосьці з народнымі танцамі і песнямі, а хтосьці — з караваем. Хорам спявалі гімн Украіны.

Сам Саакашвілі запусціў на сваёй старонцы ў Facebook анлайн-трансляцыю свайго прыбыцця.

Былому выгнанніку прыйшлося з цяжкасцю прадзірацца праз натоўп да выхаду. Па дарозе яму падарылі кветкі, хтосьці нават пасадзіў на рукі дзіця.

Іншыя людзі з яго рэйса пераскоквалі праз агароджу, каб абыйсці вялікую чаргу жадаючых сустрэць Саакашвілі.

 

Фота: Эльдар Сарахман, УП.

У рэшце рэшт, экс-губернатару ўдалося выйсці з тэрмінала на вуліцу, дзе ён выступіў з прамовай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?