Гарадзенскія памежнікі ў ноч з 27 на 28 мая затрымалі ў пункце пропуску «Брузгі» грамадзяніна Расіі, які спрабаваў увезці ў Беларусь больш за 14 кілаграм гашышу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

31-гадовы расіянін ехаў на аўтамабілі Lexus па «зялёным» канале. Памежнікі знайшлі пакункі з гашышам масай больш за 14 кілаграм.

Мужчыну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0