У Мінску з'явілася новая скульптура, прысвечаная рабочым, паведамляе Tut.by.

Каля ўвахода ў будынак «Гаррамаўтадара» на Клары Цэткін, 49, усталявалі скульптуру. На ёй можна пабачыць дарожны каток, мыйныя машыны і фігуры рабочых. Усё гэта на фоне Мінска — дома «Ля Траецкага», Нацыянальнай бібліятэкі, Чырвонага касцёла.

На прадпрыемстве растлумачылі, што даўно хацелі стварыць на каменным мануменце, які там быў раней.

— Камісія па добраўпарадкаванні і мастацкім афармленні прапанавала рэалізаваць такую ​​ідэю з рэльефнай кампазіцыяй, якая будзе раскрываць нашу прафесійную дзейнасць. Гэта маглі быць фігуры рабочых, машыны і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў нашай вельмі нялёгкай працы. Так з'явіўся эскіз.

Як фон выкарысталі аб'екты, якія «Гаррамаўтадар» абслугоўвае. Гэта, як правіла, галоўныя праспекты і вуліцы сталіцы.

Скульптуру зрабілі, каб падкрэсліць значнасць рабочай прафесіі і павысіць яе прэстыж.

Гэтая праца — частка добраўпарадкавання тэрыторыі да 60-годдзя прадпрыемства, якое будзе ў 2021 годзе.

Аўтара не называюць, кажуць, што ідэя належыць «Гаррэмаўтадору», а арганізацыю, якая рабіла скульптуру, рэкламаваць не жадалі б.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?