Гандлёва-забаўляльны цэнтр «E-Сіці», размешчаны на вуліцы Дзянісаўская ў Мінску, перайшоў ва ўласнасць кампаніі «Тытунь-Інвест», якую ўзначальвае Павел Тапузідзіс і якая валодае сеткай гіпермаркетаў «Карона». Пра гэта паведамляе Marketing.by, са спасылкай на свае крыніцы.

У гэтым гандлёвым цэнтры, плошчай каля 50 тыс. кв.м, «акрамя food-аператара «Еўраопт», размешчана крама тэхнікі і электронікі «ТэхнаПлюс» (гэтая сетка таксама належыць былому ўладальніку будынка — кампані «Еўрагандаль»).

Паведамляецца, што на працягу лета ў дадзеным аб'екце адкрыецца гіпермаркет «Карона», а замест «ТэхнаПлюс» пачне працаваць чарговая крама сеткі «5 элемент».

Бакі не каментуюць падрабязнасці ўгоды, аднак паводле інфармацыі ад крыніц belretail.by, сума куплі склала каля $43 млн. «Еўрагандаль» таксама мае цяжкасці з пакупнікамі на свае аб'екты. Асноўнай прычынай называецца завышаная цана: пры сабекошце будаўніцтва такога класа аб'ектаў у $1000 за кв.м, кампанія хоча атрымаць да $2000 за кв.м.

Нагадаем, што ў канцы красавіка «Еўрагандаль» выставіў на продаж 23 буйныя аб'екты (гіпермаркеты і гандлёвыя цэнтры, якія знаходзяцца ва ўласнасці) з мэтай аптымізацыі свайго крэдытнага партфеля. Эксперты казалі пра тое, што рытэйлер пазбаўляецца ад стратнай уласнасці з мэтай пераадолення фінансавага разрыву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0