Фота з інстраграма «Рэала»

Фота з інстраграма «Рэала»

Мадрыдскі «Рэал» пасля двухгадовага перапынку вярнуўся на першае месца ў рэйтынгу найбагацейшых футбольных клубаў свету, вынікае з рэйтынгу Forbes. Кошт іспанскай каманды за год вырас на 4%, да $ 4,24 млрд.

Складальнікі рэйтынгу тлумачаць гэта прыбыткам дзякуючы перамозе ў мінулагодняй Лізе чэмпіёнаў, а таксама продажам правы на выкарыстанне свайго брэнда на чатыры гады кампаніі Providence Equity за $ 224 млн.

У сезоне 2018/19 «Рэал» не выйграў ніводнага трафея, заняўшы ў чэмпіянаце Іспаніі толькі трэцяе месца.

«Барселона» ў рэйтынгу Forbes апынулася на другім месцы з агульным коштам у $ 4,02 млрд. Каталонская каманда ў мінулым годзе атрымала новага тытульнага спонсара, якім стала японская інтэрнэт-кампанія Rakuten.

«Манчэстэр Юнайтэд», акцыі якога ў мінулым годзе дасягалі піка кошту, у рэйтынгу апынуўся толькі на трэцім месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0