Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Фінансавы партал 24/7 Wall Street склаў рэйтынг сотні найлепшых песень усіх часоў. Спіс прыводзіць USA Today.

Пры складанні пераліку ўлічваліся продажы кампазіцыі, з'яўленне ў хіт-парадзе Billboard, колькасць кавераў на песню і яе папулярнасць сярод меламанаў.

Найлепшай кампазіцыяй у гісторыі чалавецтва стала песня Yesterday брытанскага гурта The Beatles, выпушчаная ў 1965 годзе. На яе запісалі 665 кавераў. Яна пратрымалася на першым месцы ў хіт-парадзе Billboard Hot 100 11 тыдняў

Другі радок заняла кампазіцыя Bridge Over Troubled Water ад дуэта Simon & Garfunkel, якая выйшла ў 1970 годзе. На яе запісалі больш за 400 кавераў і яна пратрымалася ў Billboard Hot 100 14 тыдняў. Трэцяе месца заваявала кампазіцыя брытанскай спявачкі Адэль Rolling In the Deep 2010 года. Яна знаходзілася ў хіт-парадзе 65 тыдняў і атрымала 84 каверы.

У топ-10 таксама патрапілі Hey Jude ад The ​​Beatles, All of Me амерыканскага спевака Джона Леджэнда, Bad Romance Лэдзі Гагі, Bohemian Rhapsody калектыву The Queen, Let It Be ад The ​​Beatles і Ain't No Sunshine Біла Уізерса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0