Тэлевядоўца канала «Россия 24» папрасіла дыпламата вызначыць, як правільна называць суседнюю краіну.

«Мы ніяк не можам дамовіцца з калегамі, як правільна: Рэспубліка Беларусь ці Белоруссия, як мы прызвычаіліся. Ці мае гэта значэнне? А можа, вы паставіце сабе адной з дыпламатычных задачаў патлумачыць нашым калегам: калі мы кажам Белоруссия, то нікога не хочам пакрыўдзіць. Гэта даніна нашым традыцыям. Гэтак мы называем нашых старых сяброў», — сказала вядоўца.

Дзмітрый Мезенцаў дыпламатычна адказаў, што 2 чэрвеня прыбудзе на сваё працоўнае месца «ў сталіцу Рэспублікі Беларусь». Журналістка паабяцала запомніць такі варыянт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?