Сусветная арганізацыя аховы здароўя зацвердзіла новае выданне Міжнароднай класіфікацыі хвароб. У ім трансгендарнасць разглядаецца не як псіхічнае расстройства, а як пытанне, звязанае з «сэксуальным здароўем», паведамляе BBC.

Апошняе выданне Міжнароднай класіфікацыі хвароб (МКХ-11), першапачаткова апублікаванае год таму, вызначае трансгендарнасць як несупадзенне гендарнай прыналежнасці чалавека з полам, вызначаным пры нараджэнні.

У папярэдняй версіі (МКХ-10) трансгендарнасць лічылася расстройствам ідэнтычнасці і разглядалася ў рамках «псіхічных і паводзінскіх расстройстваў».

«У нас з'явілася лепшае разуменне таго, што гэта не пытанне псіхічнага здароўя. Пакуль трансгендарнасць заставалася ў раздзеле псіхічных расстройстваў, гэта падтрымлівала стыгматызацыю ў грамадстве», — заявіла эксперт СААЗ па рэпрадуктыўным здароўі Лэйл Сэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0