Юрася Пацюпаў «Сабака» упоравень з бурлака‑жыбулёўскай «Забі ў сабе Сакрата» — самыя вясёлыя паэтычныя кнігі гэтага сезону.
Акурат для тых, у каго на душы скрабуцца каты і каму карціць па‑сабачаму скавытаць на Месяц.

Пацюпа, як усякі рэалістычны канцэптуал, падыходзіць да справы па‑справавоваму. Памятаецца, у паветры лунала прапанова выдаць альбом аголеных беларускіх пісьменнікаў і паэтаў? Замест гэтага абсалютна нездзяйсняльнага праекту Юрась папрасіў беларускіх літаратараў і літаратарак усяго‑толькі намаляваць па адным сабачку для яго зборніка. Унікнуўшы публічнага агалення, убачыўшы, што ўсё абыходзіцца бяскрыўдным маляваннем, літаратары на радасць (ці на гора) чытачам, ахвоча пагадзіліся. І калі ласка: цяпер, на пострах дарослым пасляакцябронскага веку і цяжарным экс-піянеркам, вершы (нават самыя чалавечныя), аздобленыя малюнкамі нашых найлепшых, але такіх нялюдскіх сяброў, злавесна бразгочуць сацрэалістычнымі ланцугамі, лаюцца за класічную костку, брэшуць на рамантычных «пастаронніх», адным словам, паказваюць свой постмадэрнісцкі ашчэр, паводзячы сябе цалкам па‑сабачаму.

* * *

Юрась Пацюпа. Сабака. Вершы, эсэ, панегірыкі. — Мінск: Лімарыус, 2008. 350 ас. 55 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?