Жыхарка Віцебска скрала ў суседкі па камунальнай кватэры пральную машыну і здала яе на металалом, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Аматарка злоўжываць алкаголем скарысталася адсутнасцю суседкі, якая з'ехала на некалькі дзён да сваякоў, і пры дапамозе двух знаёмых вынесла бытавую тэхніку з кватэры. Пральную машыну здалі ў бліжэйшы пункт прыёму другаснай сыравіны.

Міліцыянеры знайшлі і вярнулі бытавую тэхніку законнай уладальніцы. У дачыненні да зламысніцы заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0