У Індыі маладая жонка збегла ад мужа праз два тыдні пасля вяселля. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал NDTV.
21-гадовая Рына Баі з вёскі Торы Багрод, штат Мадх'я-Прадэш, выйшла замуж 7 мая. Цырымонію праводзіў святар Вінод Махараж.
Праз 16 дзён, 23 мая, Баі знікла з дома мужа, прыхапіўшы наяўныя грошы і каштоўнасці. З тых часоў не бачылі і святара. Сваякі падазраюць, што ў дзяўчыны і Махаража быў раман яшчэ да вяселля.
Сваякі ашуканага мужа звярнуліся ў паліцыю. Збеглых закаханых абвясцілі ў вышук.
0
0
0
0
0
0