Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі спадзяецца на падаўжэнне санкцый супраць Расіі да дэакупацыі ўсіх украінскіх тэрыторый. Пра гэта ён заявіў падчас перамоваў з міністрамі замежных спраў Швецыі і Польшчы.

«Дзякуй за падтрымку санкцыйнай палітыкі супраць Расіі і спадзяюся на яе падаўжэнне — пакуль украінскія тэрыторыі не будуць вернутыя цалкам», — сказаў Зяленскі.

Кіраўнікі МЗС Польшчы і Швецыі пацвердзілі паслядоўную падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вяртання ўсіх украінскіх палонных, незаконна захопленых Расіяй, а таксама інтэграцыі ў Еўрапейскі Саюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0