Улады Косава ў пятніцу абвясцілі персонай нон грата расійскага супрацоўніка місіі ААН у Косаве Міхаіла Краснашчокава, паведаміў у сваім фэйсбуку косаўскі прэм'ер Рамуш Харадзінай.
Харадзінай заклікаў ААН паважаць гэтае распараджэнне, заявіўшы, што Краснашчокаў займаўся ў Косаве «антыканстытуцыйнай дзейнасцю, разладжваў мір і стабільнасць».
Зараз Краснашчокаў знаходзіцца ў шпіталі ў Бялградзе.
Нагадаем, 28 мая сербская армія была прыведзеная ў поўную баявую гатоўнасць пасля паведамленняў аб тым, што косаўская паліцыя ўвайшла ў населеныя сербамі раёны рэспублікі, дзе правяла некалькі арыштаў.
Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў пра затрыманне грамадзяніна Расіі.