У Мінскім раёне рэйсавы аўтобус з'ехаў у кювет, у выніку чаго пацярпелі тры чалавекі, паведамляе ДАІ.

Фота: Tut.by.

Фота: Tut.by.

У Мінскім раёне перад вёскай Аронава Слабада рэйсавы аўтобус, які рухаўся па маршруце №215 ДС «Карастаянавай» — Броўкі, праз сустрэчную паласу з'ехаў у левы кювет і спыніўся.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння цялесныя пашкоджанні атрымалі трое пасажыраў аўтобуса. Іх даставілі ў бальніцу. Па словах кіроўцы, у яго заклінавала руль. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Падчас аварыі ў аўтобусе знаходзіліся каля 10 пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0