У расійскі пракат запускаюць скарочаную версію біяграфічнага фільма пра Элтана Джона «Рокетмен», выразаўшы з карціны ўсе сцэны аднаполага сэксу, ужывання наркотыкаў і алкаголю. Прадстаўнік пракатчыка пацвердзіў, што стужку змянілі «для адпаведнасці заканадаўству Расіі». У сувязі з тым, што ў Беларусі будзе паказана такая ж версія карціны, як і ў Расіі, не ўбачаць гэтых сцэн і беларусы.

У прыватнасці, у фільме не будзе сцэны з голымі Элтанам Джонам і яго менеджарам Джонам Райдам, эпізод з ужываннем наркотыкаў, слайд з тытраў, у якім гаварылася, што Джон усё ж сустрэў сапраўднае каханне, і фота з яго мужам, а таксама пасцельная сцэна, у якой двое мужчын займаліся сэксам у місіянерскай пазіцыі.

У Мінску фільм выйдзе ў пракат 6 чэрвеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0